ул. Якубовского, 23 |
ВТ-ЧТ.: с 9.00 до 19.00; ПТ-ПН.: 10.00-18.00 |
Тел.: 8(0222) 65-53-66
Бiблiятэчныя чацвяргi па-беларуску
Паважаныя магіляўчане! Маленькія і дарослыя!
Бібліятэка-філіал №2 ім.І.Шамякіна запрашае вас на штотыднёвую акцыю «Сёння ў нас БЕЛАРУСКІ ЧАЦВЕР».
Кожны чацвер вы зможаце прыняць удзел у цікавых літаратурных акцыях, гульнях і жартоўных віктарынах на роднай мове, праглядзець відэаролікі і беларускамоўныя мультфільмы, пазнаёміцца з вядомымі і невядомымі беларускімі аўтарамі і, вядома, размаўляць на роднай мове.
Для ўсіх чытачоў будуць дэманстравацца выставы-парады, выставы-прэзентацыі, хіт-парады лепшых беларускіх часопісаў і кніжных навінак.
Давайце КОЖНЫ ЧАЦВЕР вывучаць беларускую мову разам!
Даведкі па тэл.: 65 53 66











