Інтэграваны урок «Не змоўкне голас песняра — Библиотека-филиал № 2 им. И. Шамякина

Інтэграваны урок «Не змоўкне голас песняра

 Для вучняў 9-х класаў ГУА «Сярэдняя школа 27 г.Магілева» прайшоў інтэграваны урок «Не змоўкне голас песняра (прысвечаны Народнаму пісьменніку Беларусі — Якубу Коласу)

З дапамогай электроннай прэзентацыі вучні даведаліся якіх вяршынь дасягнуў Якуб Колас у літаратурнай творчасці, навуцы, педагогіцы, што за выпрабаванні выпалі на яго долю, як ушаноўваецца памяць паэта.

 Вялікую цікавасць выклікала ў вучняў пейзажная лірыка. Прагучалі вершы “Адлёт жураўлёў”, “Восень”, у якіх малюнкі прыроды пранізаны светлым сумам, “Надыход зімы”. І вядома ж, гучалі цудоўныя радкі з паэмы “Новая зямля”і «Сымон-Музыка».

Спадзяемся, што гэта сустрэча з Якубам Коласам не забудзецца дзевяцікласнікамі, бо наперадзе іх чакае вывучэнне творчасці пісьменніка на ўроках беларускай літаратуры