Літаратурная гадзіна «Не змоўкне голас песняра» — Библиотека-филиал № 2 им. И. Шамякина

Літаратурная гадзіна «Не змоўкне голас песняра»

Чытачы бібліятэкі старэйшага пакалення сталі ўдзельнікамі літаратурнай гадзіны «Не змоўкне голас песняра», прысвечанай Народнаму пісьменніку Беларусі — Якубу Коласу

З дапамогай электроннай прэзентацыі навучэнцы 3 курса спецыяльнасці «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія» УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» нагадалі ўдзельнікам якіх вяршынь дасягнуў Якуб Колас у літаратурнай творчасці, навуцы, педагогіцы, што за выпрабаванні выпалі на яго долю, як ушаноўваецца памяць паэта. А прыхільнікі яго паэтычнага склада чыталі вершы, казалі аб высокім. Успаміналі чалавека–легенду.