ул. Якубовского, 23 |
ВТ-ЧТ.: с 9.00 до 19.00; ПТ-ПН.: 10.00-18.00 |
Тел.: 8(0222) 65-53-66
Інтэрактыўны ўрок «Чароўная кветка беларускай паэзіі»

У бібліятэцы прайшоў інтэрактыўны ўрок «Чароўная кветка беларускай паэзіі». Гэтае мерапрыемства было прысвечана жыццю і непаўторнай творчасці выдатнай беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц, чыё імя па праве займае адно з самых яркіх месцаў на нашым літаратурным небасхіле.
Сустрэча сабрала юных чытачоў – вучняў 9-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №27 г. Магілёва», якія з непадробнай цікавасцю паглыбіліся ў багаты свет паэзіі і гісторыі гэтай таленавітай жанчыны. Удзельнікі мелі магчымасць не проста паслухаць пра жыццё Яўгеніі Янішчыц, але і адчуць глыбіню яе вершаў, зразумець, што натхняла яе, якія пачуцці яна ўкладала ў кожнае слова.
Мы спадзяемся, што гэтая сустрэча з Яўгеніяй Янішчыц пакінула глыбокі след у сэрцах нашых юных чытачоў, натхніла іх на далейшае знаёмства з беларускай літаратурай і дапамагла адкрыць для сябе яшчэ адну чароўную кветку з саду роднай паэзіі.








