Слоўнiкавыя выпрабаванні «Родная пятніца: гульні і веды на свежым паветры» — Библиотека-филиал № 2 им. И. Шамякина

Слоўнiкавыя выпрабаванні «Родная пятніца: гульні і веды на свежым паветры»

Слоўнiкавыя выпрабаванні «Родная пятніца: гульні і веды на свежым паветры» ля бібліятэкі ператварылася ў сапраўднае свята для дзяцей! Пад адкрытым небам яны з рызыкай пагрузіліся ў слоўнікавыя выпрабаванні. Гульня-круцёлка прапаноўвала ім цікавыя заданні: сабраць карцінку і тут жа назваць намаляваны прадмет па-беларуску. А яшчэ дзеці збіралі пазлы, дзе кожнае супадзенне карцінкі з яе беларускай назвай прыносіла радасць. У моманты, калі беларускія словы выслізгвалі з памяці, на дапамогу прыходзілі руска-беларускія слоўнікі, становячыся вернымі памагатымі ў гэтай пазнавальнай прыгодзе.