Слоўнікавая гульня «Мая родная мова» — Библиотека-филиал № 2 им. И. Шамякина

Слоўнікавая гульня «Мая родная мова»

У межах слоўнікавай гульні «Мая родная мова» дзеці з цікавасцю паглыбляліся ў багацце беларускага лексікону. Гульня-круцёлка прапаноўвала ўдзельнікам займальныя заданні: неабходна было сабраць выяву і правільна назваць прадмет на роднай мове.

Асабліва захапіла дзяцей работа з пазламі. Працэс пошуку адпаведнасці паміж малюнкам і беларускім словам стаў не толькі навучальным, але і вельмі эмацыйным момантам. Калі ж узнікалі цяжкасці з перакладам, на дапамогу прыходзілі руска-беларускія слоўнікі. Яны сталі сапраўднымі праваднікамі ў гэтай пазнавальнай прыгодзе, дапамагаючы дзецям упэўнена папаўняць свой слоўнікавы запас.