ул. Якубовского, 23 |
ВТ-ЧТ.: с 9.00 до 19.00; ПТ-ПН.: 10.00-18.00 |
Тел.: 8(0222) 65-53-66
Пляцоўка адкрыццяў «Родная пятніца: гульні і веды на свежым паветры»

Для дзяцей зоны абслугоўвання прайшло цікавае мерапрыемства, прысвечанае беларускай мове і культуры. На свежым паветры яны з задавальненнем пагрузіліся ў атмасферу беларускіх традыцый і з вялікім азартам уключыліся ў актыўнасці. Найбольшую цікавасць выклікалі лато «Беларуская хата» і гульня-круцёлка.
Калі ўдзельнікі сутыкаліся з незнаёмымі словамі, на дапамогу прыходзілі руска-беларускія слоўнікі — дзякуючы ім дзеці хутка знаходзілі адпаведнікі і папаўнялі свой слоўнікавы запас.









