ул. Якубовского, 23 |
ВТ-ЧТ.: с 9.00 до 19.00; ПТ-ПН.: 10.00-18.00 |
Тел.: 8(0222) 65-53-66
Інтэрактыўны ўрок «Не змоўкне голас песняра»

У бібліятэцы для вучняў 10 «А» класа ДУА «Гімназія №2 г. Магілёва» была арганізавана невялікая экскурсія. Ім паведамілі пра асаблівасці працы бібліятэкара, а затым правялі інтэрактыўны ўрок «Не змоўкне голас песняра». Гэта было сапраўднае пагружэнне ў свет Якуба Коласа.
Падлеткі з зацікаўленасцю даведаліся пра складанае, але насычанае жыццё Якуба Коласа, пра яго шлях ад простага настаўніка да народнага паэта. Урок не быў абмежаваны толькі фактамі – вучні змаглі адчуць яго творчасць, пачуць радкі, якія і сёння гучаць актуальна і кранаюць душу.
Асаблівая ўвага была нададзена малавядомым, але цікавым фактам з жыцця паэта. Візуальнае суправаджэнне ўрока складалася з яркай і змястоўнай прэзентацыі, якая дапаўняла аповед вядучых. А прагляд відэаматэрыялаў дазволіў вучням яшчэ глыбей адчуць атмасферу той эпохі і лепш зразумець кантэкст твораў Якуба Коласа.










