ул. Якубовского, 23 |
ВТ-ЧТ.: с 9.00 до 19.00; ПТ-ПН.: 10.00-18.00 |
Тел.: 8(0222) 65-53-66
«Паўгадзiны з роднай мовай»
21 лютага ў бібліятэцы прайшоў Дзень роднай мовы пад назвай «Паўгадзіны з роднай мовай».
У бібліятэку былі запрошаны навучэнцы пачатковых класаў ДУА «Гімназія №2 г.Магілёва». Супрацоўнік бібліятэкі распавядала ім пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, затым слухачы адгадвалі вясёлыя беларускія загадкі, тлумачылі беларускія прымаўкі і прыказкі. Гэта сустрэча нікога не пакінула абыякавым. Усе яшчэ раз упэўніліся ў тым, што наша мова самая прыгожая і мілагучная.
На працягу дня ўсе жадаючыя мелі магчымасць прыняць удзел у моўнай віктарыны “Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю” і віктарыне-гульне “Смак роднай мовы”. Яны спрабавалі прагаварыць беларускія скарагаворкі і растлумачыць беларускія словы, перакладалі рускія словы на беларускую мову, расшыфроўвалі прыказкі. Усе, хто прымаў удзел змаглі паказаць неблагія веды і праявіць эрудыцыю.
Падчас апытання “Якое беларускае слова вы найбольш часта ўжываеце ў паўсядзённым жыцці?” ў лідэры выйшла слова “Дзякуй!”.
На працягу дня працавалі: выстава-панарама “Вернісаж чытацкіх задавальненняў” і выстава-пагляд “Вясёлка роднай мовы”.
Дзень роднай мовы атрымаўся яркім і запамінальным. Той, хто наведаў бібліятэку ў гэты дзень, атрымаў не толькі беларускую кнігу, але і зарад добрага настрою.