«Чалавек вялікай душы і таленту» — Библиотека-филиал № 2 им. И. Шамякина

«Чалавек вялікай душы і таленту»

IMG_20201006_1247105  і 6 кастрычніка ў бібліятэцы-філіале №2 імя І. Шамякіна для вучняў 11 класаў ДУА “Сярэдняя шкоал №23 і №27 г.Магілёва” і таксама на базе ДУА “Сярэдняя школа №41 г.Магілёва” прайшла літаратурная гадзіна «Чалавек вялікай душы і таленту», прысвечаная народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну.

Супрацоўнікі бібліятэкі нагадалі пра жыццё і творчасць знакамітага і любімага пісьменніка, а прысутныя падзяліліся меркаваннем аб любімых творах Івана Шамякіна, прыгадалі цікавыя факты з жыцця пісьменніка.

У ходзе мерапрыемства вучні паглядзелі дакументальны фільм «Імгненні жыцця», прысвечаны жыццю і творчай дзейнасці пісьменніка,  урывак з кінафільма «Вазьму твой боль»,  праслухалі любімыя песні Івана Шамякіна: “Цёмная ноч”  у выкананні Марка Бернеса, “Гори, гори моя звезда” у выкананні Ганны Герман і “Весёлый ветер” з кінафільма  “Дети капитана Гранта”.

Была арганізавана лiтаратурна-дакументальная выстава, прысвечаная творчасці І.Шамякіна. На ёй былі прадстаўлены выданні пра жыццёвы і творчы шлях пiсьменнiка.

IMG_20201006_124441 IMG_20201006_124522 IMG_20201006_124710 IMG-d94d51672df59660707ea9036f5a2839-V