Бiблiятэчныя чацвяргi па-беларуску — Библиотека-филиал № 2 им. И. Шамякина

Бiблiятэчныя чацвяргi па-беларуску

Паважаныя магіляўчане! Маленькія і дарослыя!

Бібліятэка-філіал №2 ім.І.Шамякіна запрашае вас на штотыднёвую акцыю «Сёння ў нас БЕЛАРУСКІ ЧАЦВЕР».

Кожны чацвер вы зможаце прыняць удзел у цікавых літаратурных акцыях, гульнях і жартоўных віктарынах на роднай мове, праглядзець відэаролікі і беларускамоўныя мультфільмы, пазнаёміцца з вядомымі і невядомымі беларускімі аўтарамі і, вядома, размаўляць на роднай мове.

Для ўсіх чытачоў будуць дэманстравацца выставы-парады, выставы-прэзентацыі, хіт-парады лепшых беларускіх часопісаў і кніжных навінак.

Давайце КОЖНЫ ЧАЦВЕР вывучаць беларускую мову разам!

Даведкі па тэл.: 65 53 66

Акцыя (1)

мерапрыемствы (1)

Выставы (1)

Інфармацыйная-прадукцыя (1)