ул. Якубовского, 23 |
ВТ-ЧТ.: с 9.00 до 19.00; ПТ-ПН.: 10.00-18.00 |
Тел.: 8(0222) 65-53-66

Культурная прастора «#МОВАГУЦЫЦЬ»
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, у рамках культурнай прасторы «#МОВАГУЦЫЦЬ», у сценах бібліятэкі панавала асаблівая атмасфера. Для сямікласнікаў ДУА «Сярэдняя школа №27 г. Магілёва» была арганізавана займальная інтэлектуальная гульня «Гэты цікавы беларускі». Дзяўчынкі і хлопчыкі з рызыкай пагрузіліся ў свет слоў, актыўна выкарыстоўваючы слоўнікі і нават звяртаючыся да дапамогі QR-кодаў для выканання некаторых заданняў. Па выніках гульні ўдзельнікі аднадушна прыйшлі да высновы: наша родная беларуская мова сапраўды поўная дзіўных адкрыццяў і багацця. Читать продолжение «Культурная прастора «#МОВАГУЦЫЦЬ»»











