21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У фармаце свята бібліятэка прапанавала навучэнцам 7 класа ДУА «Сярэдняя школа №27 г. Магілёва» інтэрактыўны квэст «Ключавыя словы беларусаў». З дапамогай карты і размешчаных у бібліятэцы падказак удзельнікі гульні выконвалі заданні, якія дазволілі прадэманстраваць свае веды па беларускай мове, літаратуры і гісторыі, набытыя падчас вучобы, а таксама ўменне працаваць разам. У канцы гульні кожны ўдзельнік атрымаў салодкі камплімент.
Навучэнцы УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацваў» спецыялізацыі «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія» для выхаванцаў старэйшай групы ДУА «Дзіцячы сад №71 г. Магілева» правялі гучнае чытанне і паказ спектакля беларускай народнай казкі «Пшанічны каласок» (тэатр ілюстраванага аповеду «Фланелеграф»). З вялікай увагай і цікавасцю прысутныя паглядзелі беларускую народную казку «Пшанічны каласок», адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны. Адгадвалі і загадвалі беларускія загадкі, расказвалі, якія беларускія народныя казкі яны ведаюць і хто ў першыню пазнаёміў іх з казкамі. Завяршылася мерапрыемтсва праглядам мультфільма «Піліпка», паводле беларускай казкі «Піліпка-сынок» .
Читать продолжение «Лінгвамазатка «Мая мова – мой свет, мая душа»»