ул. Якубовского, 23 |
ВТ-ЧТ.: с 9.00 до 19.00; ПТ-ПН.: 10.00-18.00 |
Тел.: 8(0222) 65-53-66
«Чалавек вялікай душы і таленту»
5 і 6 кастрычніка ў бібліятэцы-філіале №2 імя І. Шамякіна для вучняў 11 класаў ДУА “Сярэдняя шкоал №23 і №27 г.Магілёва” і таксама на базе ДУА “Сярэдняя школа №41 г.Магілёва” прайшла літаратурная гадзіна «Чалавек вялікай душы і таленту», прысвечаная народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну.
Супрацоўнікі бібліятэкі нагадалі пра жыццё і творчасць знакамітага і любімага пісьменніка, а прысутныя падзяліліся меркаваннем аб любімых творах Івана Шамякіна, прыгадалі цікавыя факты з жыцця пісьменніка.
У ходзе мерапрыемства вучні паглядзелі дакументальны фільм «Імгненні жыцця», прысвечаны жыццю і творчай дзейнасці пісьменніка, урывак з кінафільма «Вазьму твой боль», праслухалі любімыя песні Івана Шамякіна: “Цёмная ноч” у выкананні Марка Бернеса, “Гори, гори моя звезда” у выкананні Ганны Герман і “Весёлый ветер” з кінафільма “Дети капитана Гранта”.
Была арганізавана лiтаратурна-дакументальная выстава, прысвечаная творчасці І.Шамякіна. На ёй былі прадстаўлены выданні пра жыццёвы і творчы шлях пiсьменнiка.