ул. Якубовского, 23 |
ВТ-ЧТ.: с 9.00 до 19.00; ПТ-ПН.: 10.00-18.00 |
Тел.: 8(0222) 65-53-66
Інтэлектуальная гульня «Гэты цікавы беларускі»

Вучні 6-8 класаў УА «Магілёўская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на скаліёз» пагрузіліся ў бязмежныя прасторы беларускай мовы і культуры, прыняўшы ўдзел у займальнай інтэлектуальнай гульні «Гэты цікавы беларускі».
Узброіўшыся спецыяльнымі пуцяводнымі лістамі, падлеткі перамяшчаліся ад станцыі да станцыі, дзе іх чакалі самыя разнастайныя заданні на беларускай мове. Трэба было адгадваць вядомых беларускіх пісьменнікаў, перакладаць мудрагелістыя словазлучэнні, даведвацца вядомыя славутасці Беларусі і многае іншае.
Для паспяховага праходжання ўсіх этапаў удзельнікам прыйшлося не толькі задзейнічаць свае веды і лагічнае мысленне, але і актыўна карыстацца слоўнікамі і QR-кодамі. Гэта зрабіла гульню больш інтэрактыўнай і дапамагло ім асвоіць новыя метады пошуку інфармацыі.











