Інтэрактыўная гульня «Чацвёрты лішні» — Библиотека-филиал № 2 им. И. Шамякина

Інтэрактыўная гульня «Чацвёрты лішні»

У рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё», у бібліятэцы было па-сапраўднаму весела і пазнавальна! Рабяты сабраліся, каб пагуляць у інтэрактыўную гульню «Чацвёрты лішні», але з адной цікавай умовай.

На кожнай картцы было чатыры карцінкі, і задача рабят была знайсці тую самую, «лішнюю». Але гэта было толькі паўсправы! Самае цікавае пачыналася потым: каб растлумачыць свой выбар, трэба было перавесці змесціва ўсіх карцінак на беларускую мову.

І тут на дапамогу прыходзіў наш верны сябар — руска-беларускі слоўнік! Дзеці з захапленнем гарталі старонкі, шукалі патрэбныя словы, а потым з гонарам прамаўлялі іх па-беларуску. Аказалася, што «лішнім» было тое слова, у якім не сустракалася асаблівая беларуская літара «Ў».