Інтэрактыўны ўрок «Рыцар зямлі беларускай» — Библиотека-филиал № 2 им. И. Шамякина

Інтэрактыўны ўрок «Рыцар зямлі беларускай»

Супрацоўнікі бібліятэкі для навучэнцаў 11 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №27 г. Магілёва» правялі інтэрактыўны урок «Рыцар зямлі беларускай», прысвечаны творчасці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з ключавымі момантамі біяграфіі Караткевіча, адкрылі для сябе малавядомыя, але цікавыя факты з яго жыцця. Асаблівую цікавасць выклікалі відэаматэрыялы, якія раскрываюць багацце яго літаратурнай спадчыны.