Квэст-гульня «У пошуках літары Ў» — Библиотека-филиал № 2 им. И. Шамякина

Квэст-гульня «У пошуках літары Ў»

Вучні 4 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Магілёва» адправіліся ў займальнае падарожжа — квэст-гульню «У пошуках літары Ў». Праваднікамі ў свет роднай мовы сталі другакурснікі спецыяльнасці «Бібліятэчная справа» УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў».

На час гульні чацвёртакласнікі ператварыліся ў сапраўдных даследчыкаў. Дзецям давялося пераадолець нямала выпрабаванняў: вызначаць «чацвёрты лішні», узгадваць сакрэты беларускай кухні на станцыі «Вяртушкі», складаць «Ланцужок слоў» і адкрываць для сябе «Скарб роднага слова». Азарт, камандны дух і шчырая цікавасць да роднай мовы дапамаглі школьнікам справіцца з усімі заданнямі. Фінальным пунктам квэста стаў пошук той самай, унікальнай літары «Ў». І, вядома ж, яны яе знайшлі!