ул. Якубовского, 23 | ВТ-ЧТ.: с 9.00 до 19.00; ПТ-ПН.: 10.00-18.00 | Тел.: 8(0222) 65-53-66
«Не пакiдайце ж мовы роднай…»
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў бібліятэцы для выхаванцаў групы падоўжанага дня «Сярэдняя школа №27 г. Магілёва» ў рамках праекта “БиблиоПродлёнка” прайшла гульня «Поле цудаў».
Тэма гульні — «Мой чароўны беларускі літаратурны край» па казках: «Чужое багацце» Георгія Марчука, «Нямоглы бацька» Уладзіміра Караткевіча і «Падслуханая казка» Андрэя Федарэнкі.
«У 15.00 прагучаў тэлефонны званок, і засмучаны голас Леаніда Якубовіча, просячы прабачэння, сказаў, што ўмовы надвор’я не дазволілі яму прыехаць для правядзення гульні», — такімі гумарыстычнымі словамі пачала сустрэчу супрацоўнік. І гэта адразу настроіла на вясёлую хвалю яе ўдзельнікаў.
Усе прысутныя з хваляваннем чакалі пачатак гульні. З хваляваннем хлопцы і дзяўчынкі чакалі і пытанняў, а потым рашуча адказвалі на іх.
На працягу гульні дзеці ўспаміналі беларускіх аўтараў, а нехта, напэўна, даведаўся нешта новае для сябе. Таксама, у ходзе гульні ў іх з’явілася жаданне чытаць і перачытваць апавяданні і казкі нашых беларускіх аўтараў, а гэта – самае галоўнае!