Палеская летуценнiца — Библиотека-филиал № 2 им. И. Шамякина

Палеская летуценнiца

Без названияУ кожнай літаратуры ёсць вялікія і выдатныя паэткі. У рускіх — Ганна Ахматава і Марына Цвятаева, ва ўкраінцаў — Леся Украінка і Ліна Кастэнка… I мы, беларусы, таксама маем такіх жанчын-творцаў. Яўгенія Янішчыц — адзін з самых яркіх і выдатных талентаў у нашай нацыянальнай паэзіі.

“Палеская ластаўка, ― Палесся мілае дзіця, ― Палеская летуценніца” – так назвалі ў нашай літаратуры Яўгенію Янішчыц, аб якой ішла размова на інтэграваным уроку “Чароўная кветка беларускай паэзіі”.

Мерапрыемства прайшло для вучняў 11 класаў ДУА “Сярэдняя школа №39, №26, №6, №23, №43, №34 г. Магілёва”.

На ўроку навучэнцы прагледзелі відэаматэрыялы, дзе з захапленнем, па-мастацку, чыталі вершы паэткі артысты тэатра “Тэррыторыя мюзікла” Ангеліна Падаляк, Ульяна Масаловіч і інш. Усім прысутным прыйшлася даспадобы песня на верш паэткі “Ты пакліч мяне. Пазаві…” у выкананні беларускага гурта “Hasta La Fillsta”.

Падчас мерапрыемства прагучалі песні беларускай бард-спявачкі Таццяны Беланогай “Бэз апаў”, “Не воблака, а проста аблачынка”.

Пад мелодыю беларускай песні “Старана мая азёрная” (словы Я. Янішчыц, муз. З. Яўтуховіча) вядучыя распавялі прысутным пра лёс Яўгеніі Янішчыц, яе геніяльную паэзію. Пазнаёмілі з цікавымі і невядомымі фактамі з жыцця паэткі, зрабілі віртуальны экскурс па музею Я. Янішчыц, фонды якога налічваюць каля 700 экспанатаў, у тым ліку 650 арыгінальных. Гэта – рукапісы твораў і песні на вершы паэткі, крытычныя артыкулы, яе дзённік і рукапісны зборнік вершаў “Першыя россыпы”, медаль лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы, асабістыя рэчы: вяночак, ручкі, адззенне, абутак, сумачкі, партфель, абрус і пасцілка.

Разгледзелі і версіі трагічнай гібелі паэткі, а ў заключэнні ўрока прагледзелі дакументальную стужку пра жыццёвы і творчы шлях паэткі.

Яўгенія Янішчыц пакінула нам шчырыя словы запавету: “Жывіце і любіце, свой беражыце дом”, “…Пачынаецца ўсё з любві, а інакш і жыць немагчыма”.

Паэзія Янішчыц вучыць нас любові, вучыць жыць і працаваць.

IMG-4f7906e86e43270aeed0d806b53c8ba0-V IMG-7ead333a9b89f50204174cf14d93468e-V IMG-807c43d6c36cdfb136a71e2476e02377-V IMG-a91e5f4a3db4405e0d77ffbba30fcb35-V IMG-b24d4751d840bec111983b38436c1b10-V IMG-b599d7f90b37e002ebaa19ba4fb5d19d-V IMG-dd8adc6daae93068916f63c3ba875341-V Без названия