ул. Якубовского, 23 |
ВТ-ЧТ.: с 9.00 до 19.00; ПТ-ПН.: 10.00-18.00 |
Тел.: 8(0222) 65-53-66
«Пiсаць па-беларуску – модна!»
21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у бібліятэцы адбылася паэтычная рапсодыя «Багата, родная ты мова» з Алёнай Беланожка.
Алёна Беланожка – паэтэса, празаік, драматург, рэжысёр. Працуе ў Магілёўскай абласной філармоніі. Яе вершы пастаянна друкуюцца ў часопісе “Маладосць”.
На сустрэчу з паэтэсай былі запрошаны навучэцы УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў». Сустрэча з паэткай выклікала жывую цікавасць у прысутных. Алёна Беланожка з задавальненнем адказала на шматлікія пытанні падлеткаў, расказала аб сваіх творах і падзялілася жыццёвым вопытам.