ул. Якубовского, 23 |
ВТ-ЧТ.: с 9.00 до 19.00; ПТ-ПН.: 10.00-18.00 |
Тел.: 8(0222) 65-53-66
Пляцоўка адкрыццяў «Родная пятніца: гульні і веды на свежым паветры»

Сёння нашы хлопцы выдатна правялі час на свежым паветры. На «Пляцоўцы адкрыццяў» мы гулялі ў мемо «Наша Беларусь» і збіралі тэматычныя пазлы.
Задача — суаднесці карцінку з назвай — захапіла ўсіх без выключэння. А калі ўзнікалі пытанні, на дапамогу прыходзіў руска-беларускі слоўнік. Вучыліся, гулялі і даведваліся новае пра нашу краіну разам!













