Пляцоўка адкрыццяў «Родная пятніца: гульні і веды на свежым паветры» — Библиотека-филиал № 2 им. И. Шамякина

Пляцоўка адкрыццяў «Родная пятніца: гульні і веды на свежым паветры»

Для дзяцей зоны абслугоўвання прайшло цікавае мерапрыемства, прысвечанае беларускай мове і культуры. На свежым паветры яны з задавальненнем пагрузіліся ў атмасферу беларускіх традыцый і з вялікім азартам уключыліся ў актыўнасці. Найбольшую цікавасць выклікалі лато «Беларуская хата» і гульня-круцёлка.

Калі ўдзельнікі сутыкаліся з незнаёмымі словамі, на дапамогу прыходзілі руска-беларускія слоўнікі — дзякуючы ім дзеці хутка знаходзілі адпаведнікі і папаўнялі свой слоўнікавы запас.