ул. Якубовского, 23 | ВТ-ЧТ.: с 9.00 до 19.00; ПТ-ПН.: 10.00-18.00 | Тел.: 8(0222) 65-53-66
«Рыцар зямлі беларускай»
Сярод шматлікага карагода зорак на небасхіле сусветнай літаратуры гарыць зорка першай велічыні — Ютрань, зорка беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Вядомаму празаіку, драматургу і паэту, вучонаму-гісторыку і публіцысту, падарожніку ў гэтым годзе споўніцца 89 гадоў.
З гэтай нагоды супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі і правялі інтэграваны урок «Рыцар зямлі беларускай», які пачалі радкамі з верша пісьменніка «На Беларусі Бог жыве». У ходзе мерапрыемства навучэнцы 10-х класаў сярэдніх школ № 34, 44 пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Уладзіміра Караткевіча, з яго ўкладам у развіццё беларускай літаратуры. Візуальным дадаткам сустрэчы сталі відэафільм і прэзентацыя.