Слоўнікавая гульня «Мая родная мова» — Библиотека-филиал № 2 им. И. Шамякина

Слоўнікавая гульня «Мая родная мова»

Сябры! Кожную пятніцу лютага мы запрашаем вас акунуцца ў свет слоў і праверыць свае веды ў рамках агульнанацыянальнага праекту «Кожную пятніцу — родны, твой»!

Вас чакае займальная слоўнікавая гульня «Мая родная мова». Ваша задача простая і цікавая: трэба будзе супаставіць рускае слова з ягоным беларускім эквівалентам.

Не хвалюйцеся, калі раптам узнікнуць цяжкасці! На дапамогу заўжды прыйдуць руска-беларускія слоўнікі.

Далучайцеся да нас кожную пятніцу лютага, каб разам адкрыць для сябе багацце і прыгажосць беларускай мовы!