ул. Якубовского, 23 |
ВТ-ЧТ.: с 9.00 до 19.00; ПТ-ПН.: 10.00-18.00 |
Тел.: 8(0222) 65-53-66
Слоўнiкавыя выпрабаванні «Родная пятніца: гульні і веды на свежым паветры»

Слоўнiкавыя выпрабаванні «Родная пятніца: гульні і веды на свежым паветры» ля бібліятэкі ператварылася ў сапраўднае свята для дзяцей! Пад адкрытым небам яны з рызыкай пагрузіліся ў слоўнікавыя выпрабаванні. Гульня-круцёлка прапаноўвала ім цікавыя заданні: сабраць карцінку і тут жа назваць намаляваны прадмет па-беларуску. А яшчэ дзеці збіралі пазлы, дзе кожнае супадзенне карцінкі з яе беларускай назвай прыносіла радасць. У моманты, калі беларускія словы выслізгвалі з памяці, на дапамогу прыходзілі руска-беларускія слоўнікі, становячыся вернымі памагатымі ў гэтай пазнавальнай прыгодзе.










