ул. Якубовского, 23 |
ВТ-ЧТ.: с 9.00 до 19.00; ПТ-ПН.: 10.00-18.00 |
Тел.: 8(0222) 65-53-66
«Васiль Быкаў. Чалавек, якi выстаяў»
Для навучэнцаў 11-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №27 г.Магілёва” бібліятэка правяла літаратурную гадзіну «Чалавек, які выстаяў», прысвечаную жыццёваму і творчаму шляху народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.
На прыкладзе твораў Васіля Быкава: «Трэцяя ракета», «Знак бяды», «Альпійская балада», «У тумане», «Ўзыходжанне» навучэнцы мелі магчымасць дакрануцца да гістарычных падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны, сустрэцца з героямі твораў пісьменніка, лёс якіх быў непарыўна звязаны з тымі трагічнымі выпрабаваннямі мільёнаў людзей, якія змагаліся з фашысцкімі акупантамі, аддаючы сваё жыццё дзеля Перамогі.
Аповяд пра жыццё Васіля Быкава і яго творы, у якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты жыцця, не пакінулі абыякавымі ні аднаго з удзельникаў мерапрыемстваў.