ул. Якубовского, 23 |
ВТ-ЧТ.: с 9.00 до 19.00; ПТ-ПН.: 10.00-18.00 |
Тел.: 8(0222) 65-53-66
Я перад вамі з памяццю сваёй
У студзені бібліятэка правяла шэраг літаратурных гадзін «Чалавек, які выстаяў», прысвечаных жыццёваму і творчаму шляху народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.
Літаратурная гадзіна «Чалавек, які выстаяў» — аповед пра чалавека і пісьменніка, пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, што пакінулі след у яго сэрцы, адбыліся на жыцці і памяці, і знайшлі адлюстраванне ў кнігах.
На прыкладзе твораў Васіля Быкава: «Трэцяя ракета», «Знак бяды», «Альпійская балада», «У тумане», «Ўзыходжанне» навучэнцы 11-х класаў сярэдніх школ № 8, № 43, № 27, мелі магчымасць дакрануцца да гістарычных падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны, сустрэцца з героямі твораў пісьменніка, лёс якіх быў непарыўна звязаны з тымі трагічнымі выпрабаваннямі мільёнаў людзей, якія змагаліся з фашысцкімі акупантамі, аддаючы сваё жыццё дзеля Перамогі.
Аповяд пра яго жыццё і яго творы, у якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты жыцця, не пакінулі абыякавымі ні аднаго з удзельникаў мерапрыемстваў.